
З чаго пачынаецца Ваша раніца? Наша – з прывітання.
Добры дзень, людзi,добры ў хату,
Будзьце здаровы, жывiце багата!
Мы, беларусы, шчырым застоллем,
Вас сустракаем хлебам ды соллю.
Прывітанне – гэта пачатак дня. Яно валодае вялізарнай сілай. У кожнага народа існуюць свае традыцыі прывітання, але міжнародны этыкет па сутнасці аднолькавы: сустракаючыся, людзі жадаюць адзін аднаму дабра, добрага настрою, дасягнення новых вяршынь. Галоўная мэта такога свята – звярнуць увагу шырокай грамадкасці на важнасць асабістых зносін для захавання міру, што так актуальна ў сучасным грамадстве, бо толькі з дапамогай добрых зносін, не ўжываючы сілу, можна вырашыць любыя канфлікты.
Свята прывітання прыдумалі ў 1973 годзе два браты – амерыканцы Майкл і Браен Маккомак у самы разгар халоднай вайны, у адказ на канфлікт паміж Егіптам і Ізраілем. Такое свята было неабходна як знак пратэсту супраць узмацнення міжнароднай напружанасці. Яны адправілі лісты з ветлівымі прывітаннямі ва ўсе канцы свету і прасілі адрасата павітаць яшчэ каго-небудзь. Гэтая ідэя была падтрымана больш чым у 180 краінах.
Дарагія сябры! Так давайце ж па традыцыі гэтага свята падорым у гэты дзень усім навакольным людзям, цеплую ўсмешку, ласкавы погляд, радаснае «Прывітанне!». Хай сення, «нібы лямпачкі, уключаюцца ўсмешкі».
А галоўнае, не забудзьце павіншаваць з гэтым святам усіх сваіх сяброў і знаёмых. Патэлефануйце, калі ласка, напішыце ліст з сардэчнымі прывітаннямі, назначце сустрэчу, прыйдзiце ў госці! Жaдайце здароўя, поспехаў, удачы і проста дабра. Бо калі людзі ўсміхаюцца, значыць, яны любяць жыццё!!!
Настаўніца беларускай мовы і літаратуры Шэндзерава І.С.
