Локализация
В данный момент ведётся работа по локализации веб-ресурса на другие языки
С 24.02 по 26.02 в СК «Олимпиец» проходит выставка научных достижений Республики Беларусь. Свои разработки демонстрируют ученые НАН Беларуси, представители учреждений образования, научно-исследовательских государственных и частных организаций страны, технопарков, которые занимаются научными исследованиями. На выставке представлено более 400 экспонатов. Это – натурные образцы (в том числе крупногабаритная техника), макеты, мультимедийные презентации.
Учащиеся нашей школы также ознакомились с представленными экспонатами.
Если Вы не успели посетить, то 26 февраля выставка еще работает!
Мова – своеасаблівае люстэрка жыцця (да Міжнароднага дня роднай мовы)
21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.
Роднае слова – сродак духоўнай сувязі пакаленняў, паказчык самабытнасці, культурнай прыналежнасці і самастойнасці народа.
Мова – адна з найважнейшых прымет нацыі, падмурак этнічнага самаўсведамлення народа, аснова яго культуры. Праз родную мову чалавек знаёміцца са светам, праз матчыну мову ён становіцца грамадзянінам сваёй дзяржавы, праз родную мову ажыццяўляецца непарыўная сувязь чалавека са сваім народам.
Мова – гэта не толькі сродак, з дапамогай якога людзі наладжваюць сувязі, абменьваюцца інфармацыяй, яна – своеасаблівае люстэрка жыцця і працы народа, яго грамадскага і культурнага жыцця. Мова адлюстроўвае жыццёвы вопыт народа, асаблівасці яго мыслення і псіхікі, маральна-этычныя і эстэтычныя нормы.
Мова – душа народа. Як вобразнае параўнанне ўжываем мы гэты выраз. Гаворым так, каб засведчыць, што мова – тонкая, далікатная духоўная сфера, найбольш істотная прымета ў азначэнні нацыі, у вызначэнні яе сутнасці.
21 лютага ў нашай установе адукацыі адбыліся шматлікія мерапрыемствы, прымеркаваныя да Дня роднай мовы. З самай раніцы прастора школы напоўнілася мілагучнасцю беларускіх песень у выкананні знакамітых айчынных груп. А ўсіх вучняў і настаўнікаў чакаў “салодкі сюрпрыз” – шакаладныя цукеркі з надпісам: “Рускай мове дай разгрузку, размаўляй па-беларуску!” На перапынках у фае школы вучні танцавалі флэшмоб пад спеўныя гукі матчынай мовы. Васьмікласнікі прынялі ўдзел у літаратурным ланцужку “Як перлы, матчыны словы!” Праводзіліся хвілінкі-размінкі “Гучыць роднае слова!”. Вучні пачатковых класаў мелі ўнікальную магчымасць удасканаліць веданне беларускай мовы праз практычныя заняткі “Апрані ляльку!”. У 13 гадзін педагогі і вучні школы ў рэжыме анлайн-трансляцыі пісалі Рэспубліканскую дыктоўку па беларускай мове, прымеркаваную да Міжнароднага дня роднай мовы. Акцыя была арганізавана інстытутам мовазнаўства імя Якуба Коласа.
Мова – своеасаблівае люстэрка жыцця. І няхай у ім адлюстроўваецца толькі шчаслівае жыццё самай лепшай нацыі ў свеце!
Настаўніца беларускай мовы і літаратуры Петрачэнка В.С.
Звіні, беларускае слова
Сёння, 21 лютага, з нагоды Міжнароднага дня роднай мовы вучні і настаўнікі дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 31 г.Магілёва” сталі актыўнымі і пранікнёнымі ўдзельнікамі інтэрактыўнай віктарыны “Звіні, беларускае слова”. Сустрэчу наладзілі супрацоўнікі бібліятэкі № 4 імя М.Ю. Лермантава.
Цікавая і займальная лекцыя пра гісторыю ўзнікнення даты свята была ўдала спалучана з працай вучняў. Рабяты з захапленнем удзельнічалі ў літаратурным спаборніцтве: дэкламавалі вершы Я. Коласа, М. Сурначова, Р. Барадуліна, складалі інтэлектуальную азбуку, прыгадваючы прадмет або з’яву на кожную літару алфавіта, падбіралі беларускія адпаведнікі да рускіх слоў, знаходзілі ключы да рэбусаў, сканвордаў, разгадвалі таямніцы лексічнага значэння слоў, тлумачылі значэнне фразеалагізмаў, падбіралі да іх сінонімы або адпаведнікі з рускай мовы.
Сапраўды, удзельнікі віктарыны прапаноўвалі нечаканыя моўныя рашэнні, дзівілі ўласным красамоўствам, выразным чытаннем і шчырай любоўю да матчынай мовы.
Вось такім цікавым і незабыўным стаў сённяшні дзень, які дараваў нам цудоўную магчымасць аб’яднацца ў адзіным памкненні на шляху да шчырага роднага беларускага слова, на шляху да беларускасці.
Настаўніца беларускай
мовы і літаратуры
Аллянкова Н.В.
В данный момент ведётся проектирование web-ресурса школы с использованием инструмента WordPress. Сайт будет временно недоступен.