Белорусский четверг 16.02.2024
З легендаў i казак былых пакаленняў,
З калосся цяжкога жытоў i пшанiц,
З сузор’яў i сонечных цёплых праменняў,
З грымучага ззяння бурлiвых крынiц.
З птушынага шчэбету, шуму дубровы,
I з гора, i з радасцi, i з усяго
Таго, што лягло назаўсёды ў аснову
Святынi народа, бяссмерця яго, –
Ты выткана, дзiўная родная мова.
М. Танк
З гэтых слоў 15 лютага распачалася літаратурная гасцеўня вучняў другіх класаў “Рускай мове дай разгрузку – размаўляй па-беларуску!”
Мэтай мерапрыемства з`яўлялася павышэнне ўзроўня маўленчага развіцця і паляпшэнне культуры зносін на беларускай мове.
Задачы, якія паставілі перад сабой настаўнікі, былі наступныя: пашыраць лексічны запас вучняў; развіваць вуснае маўленне, кемлівасць, увагу; выхоўваць павагу да роднай мовы, да беларускага народа, яго гістарычнага мінулага, культурнай спадчыны.
Падчас мерапрыемства прысутныя змаглі адправіцца ў свет беларускай мовы, даведацца шмат новага і цікавага. Фотаздымкі вядомых беларускіх пісьменнікаў паведамілі вучням пра людзей, якія зрабілі вялікі ўклад у развіццё беларускай мовы. Старонкі кніг раскрылі перад маленькімі сябрамі таямніцы роднага слова, якое фарміравалася на працягу многіх стагоддзяў: убірала ў сябе ўсё, што адбываецца вакол, адлюстроўвала думкі і настрой людзей. Вершы, прыказкі, загадкі, якія гучалі на мерапрыемстве дапамаглі адчуць усім прысутным непаўторнасць і глыбіню роднай мовы, спрыялі раскрыццю яе прыгажосці і мілагучнасці.
Мерапрыемства падаравала вучням безліч прыемных эмоцый, а роднае слова стала гучаць яшчэ часцей на перапынках і падчас вучэбных заняткаў.
Настаўнікі:
Арланава Л. С.
Жук В. М.
Трыгубава М. Н.
Шаблаўнёва Я. У