
Белорусский четверг 02.11.2023
02 лiстапада дзяцей 2-класаў групы падоўжанага дня запрасiлi на вiктарыну «Прырода роднага краю «, каб разам прайсцiся сцежкамi роднай зямлi, прыгадаць усе тое, што звязана з раслiнным i жывельным светам нашай краiны.
На працягу падарожжа дзецi завiталi ў Бюро прагнозаў, выканалi заданнi на прыпынках «Зяленыя сябры», “Звяры, рыбы, птушкi».
Весела і займальна прайшлi гульнi «З якога дрэва лiсток?», «Так цi не», фiзкультхвiлiнка.
Думаецца, што дадзенае мерапрыемства яшчэ раз пераканае малодшых школьнікаў у тым, што беражлівыя, ашчадныя адносіны да прыроднага свету- абавязак кожнага сумленнага чалавека нашай дзівоснай блакітнай планеты Зямля.
Выхавацелi ГПД Трусава Н.В., Кустава Н.А.



