Популяризация белорусского языка

Белорусский четверг 28 сентября 2023 года

Добрая, пяшчотная, трапяткая, міласцівая, блізкая і дарагая… Менавіта такой жанчынай засталася ў памяці нашчадкаў вядомая беларуская паэтэса Ніна Іосіфаўна Мацяш, якой 20 верасня споўнілася 80 год з дня нараджэння.

З гэтай нагоды вучні 9-х класаў зладзілі літаратурную гасцёўню “Прыляж, мая натомленая мама”, прысвечаную светлай памяці юбіляркі.

З асаблівым пачуццём любові і павагі рабяты дэкламавалі вершы Ніны Мацяш. Асабліва трапяткім гучаннем быў напоўнены верш “Калыханка маме”. Сапраўды, Ніна Іосіфанаўна была пяшчотнай дачкой сваёй матулі, якая нарадзіла васьмёра дзяцей. Напярэдадні Дня маці верш стаў сапраўдным прысвячэннем усім матулям, сардэчным і бясконца дарагім.

Упэўнены, што творчасць Ніны Мацяш будзе заўжды знаходзіць водгук у сэрцах аматараў беларускага пісьменства.

Настаўніца беларускай мовы і літаратуры

Аллянкова Н.В.