Белорусский четверг 16.05.2024

16 мая вучні трэціх класаў сталі актыўнымі ўдзельнікамі   мерапрыемства “Беларускія краявіды”. Гартаючы старонкі часопіса, дзеці знаёміліся з выдатнымі мясцінамі ўсіх рэгіёнаў Беларусі, спыняліся на вершах беларускіх пісьменнікаў, з  замілаванасцю зачытвалі радкі пра любоў да роднага краю,  пра прыгажосць і непаўторнасць беларускіх краявідаў. Вучні  з   цікавасцю суадносілі малюнкі з выявамі розных пор года і адпаведныя ўрыўкі твораў.

              Любоў да Радзімы  пачынаецца з любові да роднай  прыроды. Самая блізкая пачуццям прырода –гэта прырода тых месцаў, дзе мы нарадзіліся. Трэба любіць і шанаваць тую прыгажосць, якую дорыць нам прырода, асабліва, калі гэта знаёмыя з дзяцінства любімыя месцы прыроды роднага краю.

              Прырода Беларусі унікальна. Здзіўляюць сваёй першароднасцю Белавежа і Бярэзіна, Нёманскі край і Палессе. Плывуць рэкі, вялікія і малыя, ззяюць блакітныя азёры. На радзіму з далёкага выраю вяртаюцца вясною буслы. Не вабяць іх заморскія дзівосы, спяшаюцца  нашы белакрылыя птахі ў родныя мясціны.

Беларускія краявіды…
Перазвоны азёр і бароў.
Над палеткамі бульбы і жыта –
Песня велічных курганоў.
Гэта наша зямля дарагая,
Гэта нашы лугі і палі,
Над якімі спрадвеку лунае
Бусел – сімвал Бяссмерця Зямлі.

Настаўнікі 3-х класаў