Белорусский четверг
На карце вялікага свету
Яна, як зялёны люток.
Песня гарачага лета,
Крынчнай вады глыток,
Адвечная калыханка,
Душы запаветны куток,
Трапеча гарачым ранкам
На дрэве нястомны лісток.
А ў навальніцу б’ецца,
Небачны паміж лісця,
Як роднае матчына сэрца,
Што мне даражэй жыцця
Ведаць прыроду роднага краю, любіць і берагчы яе павінен кожны чалавек. У гэтым яшчэ раз пераканаліся вучні другіх класаў, якія 2 мая сталі актыўнымі ўдзельнікамі квэст-гульні «Знаўцы прыроды».
Мэтай мерапрыемства з`яўлялася паглыбіць веды вучняў пра прыроду сваёй Радзімы, фарміраваць уважлівыя і ашчадныя адносіны да яе.
Задачы, якія паставілі перад сабой настаўнікі, былі наступныя: праверыць веды вучняў пра жывёльны і раслінны свет сваёй краіны, абуджаць цікавасць да навакольнага асяроддзя, вучыць заўважаць адметнасць і непаўторнасць беларкскай прыроды, развіваць пазнавальную актыўнасць i творчыя здольнасці.
Вучні падзяліліся на дзве каманды “Васілінка” і “Несцерка” і прадэманстравалі сваю эрудыцыю, праявілі кемлівасць і ўменне творча падыходзіць да выканання заданняў.
Гульня пачалася з размінкі, дзе кожны пабываў у ролі мастака. Вучні паспрабавалі “намаляваць” карціну пра нашу Беларусь толькі з дапамогай слоў. Потым былі конкурсы, дзе кожная каманда прадыманстравала свае добрыя веды прыроды роднага краю і адказала на шэраг экалагічных пытанняў. Далей каманды адгадвалі загадкі на экалагічную тэматыку, чыталі вершы, гулялі ў гарады, разгадвалі крыжаванку і нават атрымалі майстар-клас па традыцыйным беларускім танцам.
Падчас мерапрыемства дзеці здабылі шмат станоўчых эмоцый і зноў пераканаліся, што мілей за ўсіх прырода роднага краю.
Настаўнікі: Арланава Л. С., Жук В. М., Трыгубава М. Н., Шаблаўнёва Я. У.