Белорусский четверг 25.04.2024
25 красавіка вучні першых класаў прынялі ўдзел у мерапрыемстве «Беларусам я завуся — родным краем ганаруся». Вусны часопіс, праведзены ў межах беларускамоўнага чацвярга, спрыяў пашырэнню ведаў вучняў пра родны край.
Удзельнікі мерапрыемства знаёміліся з старонкамі часопіса «Дрэвы Беларусі» і «Птушкі Беларусі». Таксама дзеці завочна наведалі Белавежскую пушчу і даведаліся пра яе жыхароў.
Вучні змаглі адчуць, што яны жывуць у цудоўнай і непаўторнай краіне.
Напрыканцы вучні першых класаў размалявалі беларускі арнамент на паветраным шарыку. Вядома, што паветраны шар — гэта сімвал прыгод і гатоўнасці да падарожжаў.
І дзе б мы ні былі, у якіх цудоўных краінах не пабывалі, мы заўседы будем чакаць сустрэчы са сваім родным краем.