Літаратурна-экалагічная гадзіна “Шумі, мой родны лес”
28 сакавіка для вучняў прайшла літаратурна-экалагічная гадзіна “Шумі, мой родны лес” (да Міжнароднага дня леса). Бібліятэкар расказала дзецям як прачынаецца прырода ранняй вясной. Растлумачыла чаму нельга ні ў парку, ні ў лесе ламаць галінкі дрэў, разбураць гнёзды, мурашнікі, ірваць з коранем кветкі, пакідаць за сабой смецце, паліць. Напрыканцы ўсім ўдзельнікам мерапрыемства была прапанавана прыродазнаўчая віктарына. Дзеці адказвалі на пытанні віктарыны, адгадвалі загадкі, замацавалі свае веды аб правілах паводзін у лесе.
загадчык бібліятэкі Маліноўская К.С.