Белорусский четверг 14.03.2024

       Масленіца прыйшла! Гэта вясёлае свята ў народзе любяць за смачныя бліны і розныя прысмакі. А для нас гэта яшчэ адна прычына пашырыць веды дзяцей пра беларускую культуру, родную мову.

       Конкурсная праграма “Масленічныя забавы” адбылася 14 сакавіка ў групах  падоўжанага дня II класаў. Вучні даведаліся пра назвы дзён святочнага тыдня, традыцыі Масленіцы. Дзве каманды выхаванцаў – “Бліны” і “Аладкі” – удзельнічалі ў конкурсах “Прывітанне” , “Запляці касу”, “Бліны”, “Птушкі”, “Хто хутчэй на мятле”, народнай гульні “Ручаёк”.

       Напрыканцы мерапрыемства ўсе ўдзельнікі частаваліся смачнымі блінамі.

Выхавацелі  ГПД  Кустава Н.А., Трусава Н.В.