Популяризация белорусского языка

Белорусский четверг 07.03.2024

         7 сакавіка  выхаванцы  груп падоўжанага дня I класаў адправіліся ў падарожжа  па  старонках  вуснага часопіса “Светлы месяц сакавік”.                  Першакласнікі называлі вясновыя прыкметы, даведаліся, як сустракаюць надыход вясны звяры і птушкі. 

         Вучні з цікавасцю прынялі ўдзел у  гульні з прыказкамі  “Слоўца-красамоўца”,  успомнілі птушак і звяроў  роднага краю падчас гульні “Пералётныя-зімуючыя”, “Хто як вясну сустракае” . Весела прайшла карагодная гульня “Грушка”.

         Апошняя старонка часопіса была прысвечана самаму пяшчотнаму і ласкаваму святу 8 Сакавіка. Шмат добрых, шчырых, цёплых слоў было сказана ў адрас жанчын. Напрыканцы дзеці зрабілі для сваіх матуль і бабуль  віншавальныя паштоўкі.

         Мерапрыемства дазволіла вучням убачыць прыгажосць прыроды,  жыватворную сілу вясны, пашырыць свае веды пра змены ў жыцці звяроў і птушак, узбагаціць слоўнікавы запас.

Выхавацелі  ГПД  Атрохава Н.М., Казлова В.А.