Белорусский четверг 29.02.2024
Калі шануеш тую мову, якую продкі збераглі,
Скажы на ёй такія словы, каб у вяках яны жылі.
Ю.Свiрка
Пад такім дэвізам у чарговы беларускамоўны чацвер (29 лютага) у вучняў 4-х класаў прайшло вуснае падарожжа “Мы беларусамі расцём”.
Наша мова – родная, ласкавая, магутная, бязмежная ў сваіх магчымасцях. Раскрыць прыгажосць беларускага слова, развіваць беларускае маўленне малодшых школьнікаў, выхоўваць жаданне вывучаць і карыстацца беларускай мовай – асноўныя мэты дадзенага мерапрыемства.
У час занятку вучні разважалі аб значэнні мовы для кожнага беларуса, расказвалі пра знакамітых “песняроў беларускага слова”: Янку Купалу і Якуба Коласа, чыталі вершы на роднай мове.
З захапленнем дэманстравалі сваё володанне беларускай мовай у гульні “Перакладчыкі”. Каб паспяхова справіцца з заданнем “Ехалі з горкі скарагаворкі”, рабятам трэба было праявіць свае маўленчыя якасці.
Народныя казкі і загадкі, прыказкі і прымаўкі стварылі ў класе беларускую атмасферу, спрыялі добраму настрою вучняў, рашчынілі дзверы ў свет беларускага слова!
Зварот да бацькоўскай спадчыны выхоўвае павагу, гонар за зямлю, на якой жывеш. Таму дзецям неабходна ведаць і вывучаць культуру сваіх продкаў. Вельмі хочацца, каб кожны вучань з гонарам паўтараў словы Віктара Шведа:
Я нарадзіўся беларусам,
Беларусам буду жыць!
Мову родную вучуся
Шанаваць, цаніць, любіць!
Настаўнікі 4-х класаў