Библиотека

Конкурсна-забаўляльная праграма “Любі, ведай, шануй роднае слова!” да Міжнароднага…

З мэтаю развіцця творчых здольнасцей, кемлівасці, выхавання любові да роднай мовы, цікавасці да моўнага багацця беларускага народа для вучняў 4 “А” класа была праведзена конкурсна-забаўляльная праграма “Любі, ведай, шануй роднае слова!”.

У ходзе мерапрыемства вучні спаборнічалі ў веданні літаратурных твораў, прыказак, фразеалагізмаў, у перакладзе слоў з рускай на беларускаю мову. Мерапрыемства прайшло весела і цікава!

Загадчык бібліятэкі Маліноўская Крысціна Сцяпанаўна

Настаўнік пачатковых класаў  Слабко Сафія Леанідаўна