
Пазнавальная гульня “Дабрыня, ветлівасць і сяброўства”
9 лістапада для вучняў 3 “Г” класа прайшла пазнавальная гульня “Дабрыня, ветлівасць і сяброўства”. Маленькія ўдзельнікі разам з бібліятэкарам разважалі, што азначаюць паняцці “ветлівасць”, “дабрыня”, “сяброўства”, якія ветлівыя словы трэба ўжываць у пэўных сітуацыях. З цікавасцю дзеці ўключыліся ў гульні “Ветліва – няветліва”, “Сяброўскі поціск рукі”, разгадвалі загадкі, абмяркоўвалі верш “Урок ветлівасці”. Напрыканцы мерапрыемства ўсіх чакаў прыемны сюрпрыз – прагляд мультфільма “Пра ката Леапольда”.
Мерапрыемства было накіравана на выхаванне ў дзяцей міласэрнасці, дабрыні, чуласці.
загадчык бібліятэкі К.С. Маліноўская



