Популяризация белорусского языка

Белорусский четврг 19.10.2023

“О, край родны, край прыгожы. Мілы кут маіх дзядоў!..” — гэтыя радкі верша Я. Коласа, пэўна, вядомы кожнаму з самага маленства. З іх і распачаўся ў вучняў 4-х класаў 19 кастрычніка беларускамоўны чацвер.

Выхаванне патрыятызму і грамадзянкасці школьнікаў, далучэнне іх да духоўных каштоўнасцей і вытокаў народнай культуры – асноўныя мэты, якія ставілі настаўнікі падчас правядзення занятку.

Зацікавіць вучняў дапамагла выбраная форма правядзення: квест-конкурс “Краязнаўчы калейдаскоп”.

Вучні падарожнічалі па станцыях і дэманстравалі свае веды аб роднай краіне.

На станцыі “Люблю мой край” дзяцей чакала віктарына на веданне расліннага і жывёльнага багацця Беларусі. Яны і самі з задавальненнем расказвалі пра прыродныя сімвалы Радзімы.

Станцыя “З дзён мінулых” адкрыла вучням легенды і паданні аб роднай зямлі. Дакрануліся дзеці да самых першых крыніц узнікнення беларускіх гарадоў, атрымалі звескі аб знакамітых беларусах Ефрасінні Полацкай, Францыску Скарыне і інш.

Праверыць свае веды і выявіць лепшага чытальніка беларускіх твораў чацвёртакласнікі змаглі на станцыі “У спадчыну ад прадзедаў”. Спадабалася вучням разгадваць і народныя загадкі. Асаблівую цікавасць вызвала гутарка аб народных рамествах і традыцыях беларусаў.

Пачуццё гонару за сваю краіну, добры настрой і папоўнены багаж ведаў  — вось вынік гэтага дня!

                                                                                  Настаўнікі 4-х класаў