Популяризация белорусского языка

Белорусский четверг 12.10.2023

“Мая Беларусь… Не голас, сэрца прамаўляе гэтыя словы, — з любоўю, з
гонарам, з душэўнай пяшчотай. Тут – наша гісторыя. Тут – нашы карані. Тут – напеўная родная мова. Тут – жывѐм мы! Тут – наша сучаснасць!”
Гэтымі словамі ў беларускамоўны чацвер для вучняў 3 класаў пачалося завочнае падарожжа “Мая сучасная Беларусь”.
Выхоўваць пачуццё патрыятызму, годнасці і гонару за сваю Радзіму, развіваць у вучняў пазнавальны інтарэс да сучаснага жыцця сваёй Айчыны, фарміраваць актыўную грамадзянскую пазіцыю, светапоглядныя асновы ідэалогіі беларускай дзяржавы, фарміраваць высокую духоўнасць, павагу да традыцый беларускага народа – мэты, да дасягнення якіх імкнуцца нашы настаўнікі на ўроках і пазакласных мерапрыемствах, – рэалізоўваліся і сёння,12 кастрычніка.
Асноўнай ідэяй яркага, з выкарыстаннем мультымедыйных сродкаў мерапрыемства стала думка аб тым, што наша Радзіма – гэта дзіўная краіна са сваім цікавым мінулым, поўным легенд і паданняў, багатай культурнай спадчынай, але не менш цікава і сучаснасць нашай краіны. Рэспубліка Беларусь у працэсе актыўнага культурнага і эканамічнага развіцця паступова мяняе сваё аблічча. Неаднойчы нашы вучні былі на сапраўднай экскурсіі ў сталіцы. Таму і ў час завочнага падарожжа ім было радасна ўспомніць і легка ўявіць, што сёння Мінск з’яўляецца сучасным еўрапейскім горадам, галоўным палітычным, эканамічным, культурным і навуковым цэнтрам краіны. А самая доўгая вуліца ў Беларусі (15 км) – праспект Незалежнасці ў Мінску. За сваю гісторыю вуліца расла ў даўжыню і шырыню.
Таксама дзеці даведаліся, што ў Беларусі наладжана вытворчасць самага вялікага ў свеце самасвалу – БелАЗ-75710. Яго грузапад’ёмнасць 450 тон. У студзені 2014 года самасвал паставіў рэкорд Гінеса ў краінах Еўропы і СНД, ён правёз па выпрабавальным палігоне груз, які весіў 503,5 тоны.
Хоць у Беларусі няма фірменага магазіна IKEA, у нашай краіне наладжана вытворчасць мэблі для гэтага брэнда. Такіх вытворчасцей некалькі. Асобае здзіўленне вучняў выклікаў той факт, што адно з іх знаходзіцца ў свабоднай эканамічнай зоне “Магілёў”.
Здзівіліся вучні і таму, што асацыяцыя “Беларускі лён” пастаўляе на экспарт так называемае кароткае валакно, з якога робяць купюры еўра.
У Беларусі здабываюць нафту: радовішча ёсць на поўдні краіны. З моманту адкрыцця першага з іх у 1964 годзе было здабыта 125 мільёнаў тонаў нафты.
Ажыўленне выклікалі звесткі, што солі з нашай зямлі павышаюць ураджайнасць у розных кропках планеты. І здабываюцца кожную хвіліну, падымаючыся з глыбіні беларускіх нетраў у сотні метраў. Кожная пятая тона ўгнаенняў у свеце – соль нашай зямлі. «Беларуськалій» – гэта не проста брэнд, гэта нацыянальны здабытак.
Беларусь – “Сіліконавая Даліна” Усходняй Еўропы. У 2005 годзе ў нашай краіне быў створаны Парк Высокіх тэхналогій, дзе знаходзіцца каля 170 кампаній, у тым ліку офісы EPAM, Viber Media і Wargaming – стваральнікі гульні World of Tanks) і працуе 27000 IT-спецыялістаў.
Выказванні навучэнцаў у ходзе мерапыемства паказалі, што размова пра сучаснасць,пра сённяшні дзень краіны закладвае аснову для прафесійнага самавызначэння вучняў.
Як вынік, нашы вучні засталіся перакананы, што зямля нашых бацькоў, багатая на падзеі і імёны. Яе культура, навука, эканоміка дынамічна развіваюцца. Нельга не любіць яе, нельга ёю не ганарыцца. Яны выказваліся, што шчаслівая, бо жывуць ў мірнай краіне, у прыгожым краі, маюць магчымасць спакойна вучыцца, радавацца жыццю.
Настаўнікі 3 класаў.