Популяризация белорусского языка

Белорусский четверг 4 мая 2023 года

Ведаць прыроду роднага краю, любіць і берагчы яе павінен кожны чалавек. У гэтым яшчэ раз пераканаліся вучні 3-х класаў, якія 4 мая сталі актыўнымі ўдзельнікамі гульні-конкурсу «Знаўцы роднай  прыроды».

Трэцякласнікі адправіліся ў вандроўку па станцыях, дзе выконвалі разнастайныя заданні: адказвалі на тэставыя пытанні, складвалі прыказкі, рашалі экалагічныя задачы.

З захапленнем падарожнічалі па старонках Чырвонай кнігі Рэспублікі Беларусь. Вучні расказвалі пра тых рэдкіх жывел і расліны роднага краю, якія ім вядомы, знаеміліся з іншымі прадстаўнікамі флоры і фауны, якія могуць вось-вось знікнуць.

З сур’ёзам слухалі і абмяркоўвалі экалагічнае апавяданне “Не рві першыя веснавыя кветкі”.

— У чалавека ёсць тры маці: першая – Радзіма, другая – прырода, трэцяя – тая, што падарыла  жыццё. Мы ганарымся сваёй Радзімай, любім і паважаем сваю маці. Дык чаму так нядбайна і безадказна адносімся да роднай прыроды? — гэтае пытанне, прагучаўшае з вуснаў настаўніка, натхніла дзяцей на жаданне аберагаць і захоўваць прыродную спадчыну. І яны самі рапрацоўвалі правілы паводзін у прыродзе.

Гэтае мерапрыемства садзейнічала выхаванню экалагічнай культуры дзяцей, прыцягвала ўвагу навучэнцаў да беражлівых і правільных адносін да прыроды.